Белазар 4.1


Твой софтовый форум"Первый в истории белорусско-русско-белорусский переводчик. Вот его основные возможности:
1. Двухсторонний перевод - с русского языка на белорусский и с белорусского на русский.
2. Многоязычный интерфейс - на сегодня есть интерфейсы на русском и белорусском языках (сделанные в самом переводчике).
3. Интеллектуальная корректировка перевода - при переводе учитываются связи слов в предложении.
4. Автоматическое переключение раскладок - Вы можете забыть о раскладках клавиатуры - они переключаются автоматически по мере необходимости!"
Программа представляет собой окно, разделенное на две части: в верхней - текст, в нижней - его перевод; проверить качество перевода не

QUOTE
Што ёсць "Белазар"?
Белазар - гэта беларуска-руска-беларускі перакладнік, які дазваляе амаль аўтаматычна выконваць пераклады тэкстаў з рускай мовы на беларускую, і наадварот.
Праграма прызначаная для працы ў Windows 95, 98, 98SE, ME, XP. Белазар распаўсюджваецца бясплатна для некамерцыйнага выкарыстання, і не мае аніякіх абмежаванняў па часу выкарыстання і колькасці запускаў!

Copyright © 2002, 2003, 2004, 2005, 2006 BLT (Belarusian Linguistic Technologies)

Вось асноўныя магчымасці Белазара:
Двухбаковы пераклад

Праграма дазваляе выконваць пераклады як з рускай мовы на беларускую - гэтак і наадварот. Пры гэтым падчас дадання новага перакладу ў адзін слоўнік (напрыклад, руска-беларускі) - ён аўтаматычна з'яўляецца і ў іншым (беларуска-рускім).

Захоўванне слоўнікавых артыкулаў у выглядзе словаформаў

Пры даданні новага слова ў слоўнік, праграма фарміруе і захоўвае таксама ўсе яго формы. Напрыклад, для назоўніка могуць быць пабудаваныя 13 словаформаў, а для дзеяслова - ажно 30!

Магчымасць перакладу кароткіх выразаў

Белазар можа перакладаць слова адной мовы ў словазлучэнне другой мовы і наадварот, а таксама словазлучэнне ў словазлучэнне! Словазлучэнне можа ўтрымліваць не больш за 5 слоў.

Інтэлектуальная карэктыроўка перакладу

Белазар не проста перакладае тэкст адзін-у-адзін. Ён можа ўнесці, пры неабходнасці, карэктыроўкі ў пераклад, каб дасягнуць большай дапасаванасці слоў у сказе.

Акуратнасць і дакладнасць апрацоўкі тэкстаў

Белазар можна выкарыстоўваць для перакладу html-старонак, ini-файлаў праграмаў, перакладаў праграмных інтэрфейсаў - ён не псуе тэгі, не збівае радкі. Белазар проста перакладае тыя словы, якія ён ведае, і больш ніякіх зменаў у тэкст не ўносіць!

Аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры

Усюды ў праграме, дзе ёсць такая неабходнасць, рэалізаванае аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры з рускай мовы на беларускую і наадварот. Вам нават няма патрэбы інсталяваць гэтыя раскладкі ў сістэме - Белазар самастойна ініцыялізуе іх пры загрузцы, і скіне пры выхадзе з праграмы!

Арфаграфічны кантроль беларускага тэксту

У Белазары версіі 2.0 з`явіўся арфаграфічны аналізатар беларускага тэксту. Кантроль арфаграфіі базуецца на правілах напісання беларускіх слоў, і улічвае чашчыню з`яўлення тых ці іншых спалучэнняў літараў у словах на беларускай мове.

Хуткасць працы

Белазар ствараўся з тым разлікам, каб паскорыць усе аперацыі, якія ў ім можна выконваць: ад устаўкі новых слоў у слоўнікі - да атрымання гатовага перакладу. Гарачыя кнопкі" і іншыя прылады дазваляюць не выкарыстоўваць мыш у большасці аперацыяў.

Арфаграфічны аналіз

Убудаваны ў Белазар арфаграфічны аналізатар тэксту дазваляе выяўляць найбольш распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове, а таксама словы з магчымымі памылкамі. Пачынаючы з версіі 3.5 арфакантроль дапоўнены модулем частотнага аналізу літараспалучэнняў для беларускай і рускай моў, што значна падвысіла якасць выяўлення магчымых памылак у тэкстах.

Падтрымка лацінкі

Белазар валодае абмежаванай падтрымкай беларускай лацінкі. Ёсць магчымасць імпартаваць тэкст, напісаны лацінкай, для рэдагавання ў праграме, а затым можна экспартаваць яго ў лацінку. Праграма падтрымлівае лацінку, захаваную ў кодавай старонцы СР1257 (Baltic), і ў фармаце HTML Unicode.


user posted image

HOME:www.belazar.belinter.net
Автор:Belarus Linguistic Technologies
Стоимость:Free
Рус. язык:Есть
Размер:973 KB
ОС:98/ME/NT/2K/XP
Скачать
http://belazar.belint...e=bzsetup&no=0
зеркало
http://belazar.belint...e=bzsetup&no=1

а так же
Сервер перакладаў (Belazar Translation Server) 1.0
http://belazar.belint...=btssetup&no=0
Беларуска-руска-беларускі слоўнік 78234-78179
http://belazar.belint...le=bzdict&no=0
"Маленькі перакладнік" (Little Translator) 1.1
http://belazar.belint...=littrans&no=0
Перакладнік буферу абмену (Belazar Clipboard Translator) 1.0
http://belazar.belint...=bctsetup&no=0
BelazarLink 1.0
http://belazar.belint...lazarlink&no=0